У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшла чарговая сустрэча на дыялогавай пляцоўцы, прысвечаная абмеркаванню праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Алена Васкель сустрэлася з прадстаўніцамі актыву “Беларускага саюза жанчын” Дзятлаўшчыны. Гаворка ішла на тэмы, найбольш блізкія беларускам. Алена Васкель задала курс размовы, засяродзіўшы ўвагу на раздзелах Канстытуцыі, прысвечаных традыцыйнаму інстытуту сям’і, правам жанчын у грамадстве, абароне персанальных даных. Таксама яна нагадала, што ахова здароўя і бясплатная медыцына па-ранейшаму застаюцца дзяржаўнымі прыярытэтамі, аднак цяпер і самі грамадзяне краіны будуць абавязаны законам беражліва ставіцца да ўласнага здароўя. На завяршэнні сустрэчы Алена Раманаўна падвяла вынік размовы: – Якім будзе Асноўны Закон нашай краіны, вырашае кожны беларус. Не заставайцеся раўнадушнымі, скарыстайцеся магчымасцю паўплываць на будучыню сваю і сваіх дзяцей.