“Не хлебам адзіным будзе жыць чалавек, але ўсякім словам Божым” (Лк. 4, 4). Карысць ад чытання духоўных кніг вельмі высокая.Біблія, Святое Евангеліе, Псалтыр, Жыціі Святых, Малітваслоў — гэта кнігі ратавання і суцяшэння ў цяжкія хвіліны жыццця чалавека і ў паўсядзённасці. 11 сакавіка аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў Дзень праваслаўнай кнігі “Радасць духоўнага слова”, прысвечаны 1030-годдзю з часу заснавання Беларускай праваслаўнай царквы, што вельмі актуальна ў Год гістарычнай памяці. У рамках гэтага дня ладзілася гадзіна духоўнасці “Каб жыць у веры і еднасці”, адбылася сустрэчаз клірыкам храма Святых новапакутнікаў і спаведнікаў Царквы Рускай г.Дзятлава святаром Аляксеем Сцепановічам. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення праваслаўя на беларускай зямлі, з самымі галоўнымі праваслаўнымі кнігамі, рэлігійным накірункам у вядомых класікаў рускай літаратуры.Да прагляду была прапанавана выстава-панарама духоўнай літаратуры “Цуды праваслаўя”, адбыліся паказы цікавых відэаролікаў “Адраджэнне. Беларускі экзархат”, “Францыск Скарына”, прэзентацыі “Дзятлаўшчына праваслаўная”. Напрыканцы мерапрыемства айцец Аляксей правёў станоўчую гутарку, пакінуўшы ў душы амаль кожнага шмат пазітыўных эмоцый, умацаваўшы веру ў Бога і лепшыя чалавечыя якасці.