22 чэрвеня — Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў патрыятычныя чытанні  “Радкі, напісаныя вайной” і акцыю “Свечка памяці”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел наведвальнікі аздараўленчых лагероў: “Усмешка” ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Дзятлава” і “Вектар” ДУА «Дзятлаўскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі», таксама супрацоўнікі розных раённых арганізацый: ДУ “Дзятлаўскі раённы цэнтр па забеспячэнню дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый”, Аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” і Аддзяленне дзённага знаходжання грамадзян сталага ўзросту, таксама супрацоўнікі ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка”. Падчас мерапрыемстваў гучалі вершы і песні аб вайне, адбыліся паказы відэаролікаў “Брэсцкая крэпасць”, “Гарады-героі”, “Хай гэта паўторыцца толькі ў кіно” і іншыя. У гонар тых, хто аддаў сваё жыццё, абараняючы сваю Радзіму, хто памёр ад пакут і катаванняў ў фашысцкіх канцлагерах, аб тых, хто не дажыў да Перамогі ладзілася акцыя  “Свечка памяці”, прайшла хвіліна маўчання.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.