23 жніўня бібліятэкар Данілавіцкай сельскай бібліятэкі-цэнтра развіцця і падтрымкі чытання наведала Круцілавіцкі дзіцячы садок і правяла з дзецьмі займальную гульню “Радуга летніх цудаў”. Дзеці слухалі казку “Залатая яблынька”, здзейснілі падарожжа па “Чырвонай кнізе для дзяцей”. Затым прадоўжылі мерапрыемства ў сельскай бібліятэцы, дзе бібліятэкар правяла невялікую экскурсію па бібліятэцы, пазнаёміла з новымі кнігамі і часопісамі для дзяцей.