2 лістапада падчас восеньскіх канікул супрацоўнікі аддзела абслугоўвання інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі запрасілі на тэатралізаваную экскурсію па бібліятэцы “Рады мы всегда друзьям, приглашаем в гости к нам …”, наведвальнікаў аздараўленчага лагера “Улыбка”, які працуе на базе ДУА “Сярэдняй школы №3 г. Дзятлава”. Казачная Лясная фея, якая завітала на мерапрыемства і паведаміла дзецям пра тое, што такое бібліятэка, як стаць чытачом бібліятэкі, пазнаёміла іх з размяшчэннем кніжнага фонду, як правільна выбраць кнігу на паліцы, дзе і як яны размешчаны. У вершаванай форме фея распавядала аб неахайных чытачах і правілах карыстання кнігамі. Затым рабяты прайшлі ў чытальную залу, дзе іх увазе былі прадстаўлены розныя дзіцячыя часопісы і маляўнічыя выданні. Каб больш ўражанняў засталося ад наведвання бібліятэкі, супрацоўнікі паказалі тэатралізаванае прадстаўленне пад назвай “Восеньская казка”, пазнаёмілі іх з кніжнай выставай ”У гасцях у казкі ”. Напрыканцы мерапрыемстварабяты актыўна адказвалі на пытанні віктарыны па казцы В. Суцеева “Мяшок яблык”, перад тым, каб больш упэўнена адказваць на пытанні віктарыны, яны праглядзелі мультфільм “Мяшок яблык”.