23 ліпеня ў рамках праекта «Я і маё хобі» у Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы ладзілася выстава-хобі «Рана — уранку на рыбалку!», якая пазнаёміла наведвальнікаў з хобі нашага чытача Сяргея Уладзіміравіча Калановіча, на якой былі прадставлены снасті: гаплікі, кармушкі, званочкі,часопісы і фотоздымкі.

Рыбалка-асноўная тэма для размоў у 80% мужчынскага насельніцтва. Абмяркоўваюць клев рыбы, на якую асадку яна цяпер бярэ  і ў якіх месцах. Слова «рыбалка» можна пачуць і ў аўтобусах, і ў электрычках, на прыпынках і на станцыях, проста на вуліцы ад мінакоў. Рыбаловаў можна сустрэць у любы час сутак, у любы час года, у любое надвор’е.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.