Гэта толькі на першы погляд можа здацца, што камяні — дзіўная і бескарысная спадчына далёкага мінулага. На самай справе яны ўтойваюць у сабе шмат таямніц. Пра прышэльцаў з Скандынаўскіх гор ішла размова з удзельнікамі аматарскага аб’яднання «Сцяжынка» Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі 16 красавіка на поклічы мінулага “Раскажыце, камяні…”. Бібліятэкар расказала пра ролю камянёў у жыцці беларусаў у даўнія часы, Барысавы камяні, камяні-следавікі. Паглядзелі відэафільмы пра Паклонныя камяні ў в. Горка нашага раёна і музей камянёў у Мінску. У канцы разгледзелі камяні розных колераў і складаў з цікавымі малюнкамі, якія дзеці прынеслі з сабой і разгадалі крыжаванку «Каменны».

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.