17 чэрвеня на пляцоўцы каля раённай бібліятэкі было шумна і весела ад дзіцячага смеху і станоўчых эмоцый. У Дзятлаўскую раённую бібліятэку завіталі на мерапрыемства наведвальнікі аздараўленчага лагера “Эрудыт” ДУА “Гімназія №1 г. Дзятлава”. У рамках бібліятэчных праектаў “Новости печатного двора” і “Библиотека вне стены” для іх ладзілася дэгустацыя літаратурных навінак “Выбяры лепшае!” і вясёлая размінка “Разам пачытаем, разам пагуляем!”. Працавала літаратурнае кафэ “Смачная” кніга”, дзе прапанавалі: на закускі — “Фантастычныя нарэзкі”, на дэсерт -“Классические сладости” і торт “Паэтычны”, напіткі — кактэйль “Часопісны” і мус “Книжное ассорти”. Падчас вясёлай размінкі праводзіліся гумарыстычныя конкурсы і гульні, не абышлося без салодкіх пачастункаў. Пасля мерапрыемства дзеці наведалі абанемент і чытальную залу, дзе амаль кожны выбраў для сябе праграмную літаратуру для летняга чытання, альбо часопіс ці кнігу для душы.