У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшла сустрэча, прысвечаная 90-гадоваму юбілею з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, нашага земляка Вячаслава Адамчыка. Імпрэза сабрала людзей, якія былі асабіста знаёмыя з Вячаславам Уладзіміравічам, і іншых нераўнадушных да беларускай літаратуры дзятлаўчан. Вядучыя правялі гасцей сустрэчы сцяжынамі жыцця выдатнага беларускага пісьменніка. Ён з’явіўся на свет у невялікай вёсачцы Варакомшчына ў сям’і малапісьменных сялян, якія дбалі, каб іх дзеці атрымалі адукацыю. Падрабязнасцi …