26 красавіка споўнілася 35 гадоў з дня самай страшнай тэхнагеннай аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Аддзел абслугоўвання і інфармацыі дзяржаўнай установы культуры “Дзятлаўская раённая бібліятэка” ладзіў Дзень інфармацыі “Рэха Чарнобыля”. У рамках гэтага Дня ладзіўся круглы стол, на якім прысутнічалі супрацоўнікі бібліятэкі і прадстаўнікі ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна” Калюцік А.П. і Самалевіч В.Р. У бібліятэцы была аформлена выстава “Чарнобыльская аварыя: 35 гадроў гісторыі”. Адбыўся прагляд відэафільма “Чернобыль: как это было”. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі прайшлі разам кожную ступень, якая была да і пасля аварыі. Даведаліся аб сучаснай радыяцыйнай сітуацыі праз 35 гадоў пасля аварыі. Аддалі дань памяці тым, хто загінуў і мужнасці ліквідатарам Чарнобыльскай аварыі. У іх гонар гучалі вершы і песні.