21 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы філіял “Хвінявіцкая сельская бібліятэка — клуб” сумесна з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Жынко Таццянай Віктараўнай ладзілі гадзіну роднай мовы “Роднай мовы гук чароўны”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй узнікнення свята, а затым весела і займальна прайшла гульня “Гэтыя цікавыя загадкі”. З добрым настроем чыталі і прамаўлялі вясёлыя скарагаворкі. Затым хлопчыкі і дзяўчынкі сталі актыўнымі ўдзельнікамі віктарыны “Ці ведаеш ты беларускую мову?”. Напрыканцы мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з кніжнай выставай “Прывітанне кніга беларуская”.