5 мая аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў сустрэчу з пісьменнікамі «Роднай зямлі шматгалоссе». У бібліятэцы адбылася прэзентацыя першага дзятлаўскага літаратурнага альманаха «Ятранка». Літаратурны альманах склаў і напісаў прадмову да яго пісьменнік са Слоніма рэдактар Сяргей Чыгрын. З новымі чуллівымі вершамі выступіла аўтар «Ятранкі» супрацоўніца музея Алена Абрамчык. Мясцовы ансамбль «Ятранка» падараваў свае прыгожыя песні. Галоўны рэдактар літаратурнага альманаха «Новы Замак» Янка Трацяк разам з Гродзенскімі пісьменнікамі  прэзентавалі 9 выпуск літаратурнага альманаха «Новы Замак». Для аматараў беларускага слова гэта быў сапраўдны падарунак.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.