15 студзеня — адметная дата для Дзятлаўскага раёна. Менавіта ў гэты дзень ён быў заснаваны, і сёлета мы адзначаем яго юбілей — 85 -годдзе ўтварэння. У аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзілася святочнае мерапрыемства “Дзятлаўшчыну мілую вітаю”. На яго былі запрошаны дзятлаўчане, якія з’яўляюцца доўга жыхарамі, ім было што ўспомніць і расказаць пра свой родны кут — самабытны і маляўнічы, з багатай гісторыяй і культурнымі традыцыямі.Бібліятэкары ўзгадалі пра станаўленне Дзятлаўскага раёна: яго ўтварэнне, жыццё мірнае і ў ваенныя гады, аднаўленне пасля фашысцкай акупацыі і цяперашні час. Наш раён перажыў перыяды ўзлёту і заняпаду, шматлікія войны, што стрымлівалі развіццё краю, але дзякуючы працалюбівым жыхарам мы маем кім і чым ганарыцца. Пра свой лёс на дзятлаўскай зямлі расказала былая настаўніца Раіса Лакіза. Прыехаўшы па размеркаванні на першае месца работы ў школу, яна палюбіла гэты край усёй душой і сэрцам, засталася тут жыць, праслаўляе яго ў вершах, якія прачытала на сустрэчы з землякамі. З цікавасцю паслухалі госці сустрэчы вершы пра любоў да роднага краю яшчэ адной нашай зямлячкі Ірыны Варабей. Актыўна ўсе ўключыліся і ў інтэлектуальны марафон “Дзятлаўшчына – малая радзіма”: і свае веды паказалі, і даведаліся нешта новае. Падчас мерапрыемства шмат слоў прагучала пра Дзятлаўшчыну. Кожны чалавек павінен ганарыцца той мясцінай, дзе нарадзіўся і жыве, любіць свой родны куточак, малую радзіму. Да ўвагі ўдзельнікаў была прадстаўлена выстава – любілей “Мой край, мая гісторыя жывая”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.