Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы пачала дзейнічаць кніжная выстава-агляд “Роднаму слову гучаць!”. З гэтай жа нагоды бібліятэкар наведала групу падоўжанага дня ў Казлоўшчынскай школе і зрабіла падарожжа ў беларускую мову, правяла віктарыну; дзеці разгадвалі рэбусы, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў конкурсах “Словы – хітруны”, “Назаві адным словам”, “Выправі памылку”. Напрыканцы бібліятэкар пазнаёміла вучняў з новым паступленнем дзіцячай  літаратуры на беларускай мове і прачытала некалькі вершаў пра родную мову.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.