11 верасня Дзятлаўская раённая бібліятэка сумесна з Дзятлаўскім раённым цэнтрам культуры і народнай творчасці  арганізавалі літаратурна-музычную кампазіцыю  «Родная зямля Гродзеншчыны» прысвечаную 75-годдзю ўтварэння  вобласці.  Падчас мерапрыемства  можна было даведацца пра гісторыю станаўлення Гродзенскай вобласці, цікавыя факты  і ўспомніць выдатных землякоў. Гучалі песні і пранікнёныя вершы ад мясцовых жыхароў. Таксама на мерапрыемстве прысутнічалі госці са Слоніма. Першым з гасцей выступіў Сяргей Чыгрын – беларускі літаратар, краязнаўца, гісторык. Ён прадставіў Слонімскі творчы альманах “Паланэз”, што быў выпушчаны ў гонар Дня пісьменства. Таксама Сяргей Мікалаевіч падзяліўся планамі аб стварэнні падобнага альманаха, толькі ўжо для Дзятлаўскага раёна. Слова ўзяла Надзея Салейка. Гэта творчы чалавек, вядомы Слонімскі мастак, які выдае кнігі, піша вершы. Надзея выканала дзве песні і пачытала ўласныя вершы. Удзельнікі ўрачыстасці мелі магчымасць пазнаёміцца з кніжнай выставай  «Гродзенская вобласць. Позірк праз гады», арганізаванай у гонар юбілею вобласці.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.