Да Дня беларускага пісьменства ў філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка”  прайшла гістарычная вандроўка “Родных кніг старонкі запаветныя”. На гэтым мерапрыемстве прысутныя даведаліся пра жыццё і дзейнасць славутых людзей беларускай зямлі Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Кірыла Тураўскага. Сваё духоўнае багацце чалавек спасцігае праз літаратуру і культуру. Роднае слова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа.  Нашу мову з пашанай называюць люстэркам культуры, захавальнікам культуры і формай яе існавання. Таму мову нашу трэба любіць і берагчы.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.