10 верасня падчас выезда па маршруту №5 перасоўнай бібліятэкі — бібліобуса ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” у рамках бібліятэчнага праекта “Библиотека вне стены” бібліятэкар пазастацыянарнага абслугоўвання і супрацоўнікі бібліятэкі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзілі літаратурную сустрэчу “Родныя вытокі”прымеркаваную да Дня народнага адзінства. Прысутным яшчэ раз нагадалі, пра тое што гэта падзея стала актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі. Рэспубліка Беларусь — краіна, якая можа ганарыцца сваім народам, яго подзвігамі і дасягненнямі, яго талерантнасцю і спакоем, яго сілай і мудрасцю. З такімі словамі прывітання выступіла пісьменніца дзятлаўскага края Алена Рыгораўна Абрамчык, якая была запрошана на літаратурную сустрэчу. Яна пазнаёміла прысутных са сваей творчасцю, чытала свае вершы.