16 верасня аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі правёў літаратурную сустрэчу “Родныя вытокі”, якая была прымеркавана да Дня народнага адзінства. Бібліятэкар пазнаёміла юных чытачоў з гэтым дзяржаўным святам, чаму, менавіта, 17 верасня мы яго святкуем, што гэта дата мае невыпадковы характар. На працягу мерапрыемства гучалі вершы пра Беларусь В.Шымука, А. Абрамчык, В. Хрышчановіч.Прысутныя пазнаёміліся з кніжнай выставай “Край родной – я тебя воспеваю”, дзе была прадстаўлена літаратура пра суверэнную Беларусь, яе гісторыю і дасягненні.