12 чэрвеня філіял “Казлоўшчынская ГПБЦ” запрасіў чытачоў бібліятэкі і ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Прыгажосць” на гадзіну музыкі “Романса трепетные звуки”. Госці пазнаёміліся з гісторыяй раманса, аўтарамі, каму яны прысвячаліся. Гучалі чароўныя рамансы “Я помню чудное мгновенье”, “На заре ты её не буди”, “Белой акации гроздья душистые” і іншыя.