22 снежня напярэдадні Каляд па календары каталіцкай канфесіі і Новага году аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў для вучняў 2 “Бˮ класа з класным кіраўніком Якабчук Наталляй Барысаўнай ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Дзятлаваˮ кніжную самабранку “Рождество приходит — сказку приноситˮ. Да дзяцей завітала чараўніца Зіма з цікавымі снежнымі конкурсамі, карагодам, зімовымі загадкамі і цудоўным настроем.










