28 снежня аддзел  абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ў чарговы раз запрасіў дзяцей на Навагодняе свята. У бібліятэку завіталі наведвальнікі зімовага аздараўленчага лагера “Усмешкаˮ, што працуе пры ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Дзятлаваˮ, дырэктар Шмыгін Вольга Францаўна. Для іх ладзілася кніжная самабранка “Рождество приходит — сказку приноситˮ з цікавымі  конкурсамі, карагодам, зімовымі загадкамі і салодкім пачастункам. Напрыканцы мерапрыемства дзеці зрабілі памятнае фота ў межах фотазоны “Навагодняя казкаˮ.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.