Падчас выезда па маршруту №5 перасоўнай бібліятэкі-бібліобуса ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэкаˮ у рамках бібліятэчнага праекта “Библиотека вне стеныˮ і бібліятэчнай мэтавай праграмы “На шляху да духоўнасці” аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў для асуджаных Папраўчай установы “Папраўчая калонія-пасяленне №26” свята духоўнасці і тэматычную выставу “Русь Святая, храни веру православнуюˮ, прысвечаную 1035-годдзю Хрышчэння Русі і прымеркаваную да Дня праваслаўнай кнігі.  На працягу сустрэчы размова ішла аб Хрышчэнні Русі, подзвігу вялікага князя Уладзіміра. З грубага і жорсткага язычніка князь Уладзімір, прыняўшы Святое Хрышчэнне, стаў сапраўдным хрысціянінам, выкараняў паганства і хрысціў народ, сцвярджаючы хрысціянства на Русі. Выстава “Русь святая, храни веру православную” пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з кнігамі, якія заснаваныя на хрысціянскай маральнасці і дапамагаюць зрабіць яшчэ адзін крок да дабра. Бібліятэкар Інга Лаўрэнюк выканала песню на верш Міхаіла Лермантава “Малітва”. Адбыўся прагляд відэароліка “Выбар веры князем Уладзімірам і Хрышчэнне Русі”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.