Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання прайшла гадзіна роднай мовы «Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску!».  На гэтым мерапрыемстве прысутныя змаглі  адправіцца ў свет беларускай мовы, даведацца шмат новага і цікавага пра людзей, якія зрабілі вялікі ўклад у развіццё нашай роднай мовы, якую можна бясконца знаходзіць і адкрываць. Вершы, крылатыя словы, загадкі, якія гучалі  на мерапрыемстве дапамаглі адчуць непаўторнасць і глыбіню роднай мовы, якая фарміравалася на працягу многіх стагоддзяў: убірала ў сябе  ўсё, што адбываецца вакол, адлюстроўвала думкі і настрой людзей. У бібліятэцы была арганізавана кніжная паліца «Добры дзень, беларуская кніга!».

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.