Творчасць Уладзіміра Караткевіча – сапраўдны скарб беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Ён працаваў як празаік іпаэт, драматург іпубліцыст, літаратурны крытык і перакладчык, сцэнарыст і эсэіст. Уладзімір Караткевіч стаў першым беларускім пісьменнікам, якіз вярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыва. Творы аўтара адрозніваюцца яркімі вобразамі, захапляльным дынамічным сюжэтам, адзначаюцца глыбінёй. “Зямля пад белымі крыламі”, “Каласы пад сярпом тваім”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Сівая легенда”… Многія творы Уладзіміра Караткевіча атрымалі другое жыццё ў кінематографе.
26 лiстапада спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.
У Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы разгарнулася кніжная выстава-юбілей “Рыцар слова”. Літаратурны марафон пад такой жа назвай запрасіў у госці прыхільнікаў творчасці У.Караткевіча. Чытачы і бібліятэкары чыталі вершы, жарты, казкі. Галоўная мэта мерапрыемства – наблізіць творчасць Уладзіміра Караткевіча да чытачоў, паказаць, якім ён быў чалавекам, выхоўваць гонар, павагу, любоў да Беларусi, да сваёй нацыi.
Работнікі бібліятэкі прынялі ўдзел у абласной online-акцыі “Чытаем разам творы Уладзіміра Караткевіча”. У відыяфармаце былі прачытаны: казка “Вераб’ёвая цешча”, жарт “У жніўны дзень”, верш “Заяц варыць піва”.