Фінальны акорд Тыдня дзіцячай кнігі ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы адбыўся 30 сакавіка. На закрыццё Тыдня завіталі наведвальнікі аздараўленчага лагера “Усмешка” ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Дзятлава” і аздараўленчага лагера “Эрудыт” ДУА “Гімназіі №1 г. Дзятлава”. Для іх ладзілася прэзентацыя па дзіцячых кнігах-юбілярах “С детских лет и навсегда книги лучшие друзья” і выстава-парад “Для вас, ребятишки, лучшие книжки!”. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах, адказвалі на розныя пытанні казачных віктарын. Ладзіўся тэатр-экспромт “Курачка — Раба”, які дапамог раскрыць артыстызм удзельнікаў, розныя гульні “Ипподром”, “Волк и семеро козлят”, “Самый классный танцор” і іншыя. Дзень атрымаўся насычаным і вясёлым. Да сустрэчы ў наступным годзе, Тыдзень дзіцячай кнігі!

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.