14 кастрычніка да Дня маці ў філіяле “Хвінявіцкая сельская бібліятэка — клуб” ладзілася віншавальная імпрэза “С Днём матери  спешим поздравить всех!”. Яе ўдзельнікамі стала шматдзетная  сям’я Юруць. Размова ішла пр асамага дарагога  і любімага чалавека ў  сям’і  – маму. У гэты дзень гучалі толькі самыя далікатныя, самыя ласкавыя дзіцячыя словы пра сваю матулю. Падчас мерапрыемства чыталі вершы, удзельнічалі ў віктарыне. Бібліятэка далучылася да прафсаюзнай акцыі “Поздравим маму вместе”. Усім матулям хто наведаў бібліятэку ў гэты святочны дзень, былі падараваны паштоўкі з самымі лепшымі пажаданнямі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.