7 сакавіка напярэдадні Міжнароднага жаночага дня 8 сакавіка аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў святочную праграму “С любовью к женщине…”. На свята завіталі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання грамадзян сталага ўзросту ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёнаˮ. Праграма адбылася сапраўды святочнай, таму што сумаваць не было магчымасці. Гучалі вершы, услаўляючыя жанчыну, відэаролікі з песнямі на вершы Э. Асадава “Ты прекрасная, нежная женщина” і І. Анненскага “Среди миров в мерцании светил…”. Бібліятэкар Інга Лаўрэнюк выканала пад гітару песні, якія падтрымалі ўдзельнікі мерапрыемства. Гумару і лёгкасці дадалі конкурсы, асабліва спадабаўся конкурс “Чароўны капялюш”. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава творчых работ “Фантазии полёт и рук творенье”. Шчырыя словы віншаванняў выказалі Касцюк Галіна Эдвардаўна і Лакіза Раіса Уладзіміраўна. Кожны з удзельнікаў атрымаў на памяць віншавальныя паштоўкі і зарад станоўчых эмоцый.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.