31жніўня ў рамках праекта “Один день с библиотекой-библиобусом. Случайные фото», бібліятэчнай  мэтавай праграмы “ Бібліятэкі – старэйшаму пакаленню” бібліятэкар  бібліобуса  сумесна з супрацоўнікамі сектара па застацыянарнага абслугоўвання насельніцтва ДУК “Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” для чытачоў аддаленых вёсак, якія абслугоўваюцца праз бібліятэку – бібліобус ладзілі акцыю ”С песней в каждый дом”. Жыхароў вёсак Раманавічы, Дубраўка, Калпінскія, Дзям’янаўцы, Чырвоны Бор сустракалі беларускімі народнымі песнямі. Пад чароўныя гукі баяна чытачы  падыходзілі  да “кніжнай” машыны, каб выбраць цікавыя кнігі ці часопісы.  Дзяліліся сваімі навінамі, ды чым горад  жыве , жадалі паслухаць. Прыезд бібліобуса,няхай і не грандыёзная, але ўсё ж такі падзея ў жыцці вёскі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.