У праваслаўным хрысціянскім календары Хрышчэнне Гасподняе адно з важных святаў, праз якое вернікі маюць магчымасць “дакрануцца” да святыні, падмацаваць сілы душэўныя і цялесныя. Да вялікага праваслаўнага свята ў філіяле “Хвінявіцкая сельская бібліятэка–клуб” адбылася сустрэча са свяшчэннаслужыцелям, настаяцелям Накрышскай Барыса–Глебскай царквы айцом Мікалаем “С земли бьёт крещенская вода”. Наведвальнікі даведаліся пра дзіўныя, лекавыя ўласцівасці вады, і пра тое чаму вада ў гэты дзень лічыцца святой і асвяцілі ваду.