8 мая, напярэдадні свята Перамогі, работнікі Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэкі павіншавалі з надыходзячым святам вязня Вялікай Айчыннай вайны Любоў Васільеўну Солдак. У падарунак-кветкі і пажаданні моцнага здароўя і дабрабыту. Гледзячы альбом «Ветэраны пасёлка Наваельня», Любоў Васільеўна ўбачыла шмат сваіх знаёмых, якія, на жаль, ужо пайшлі з жыцця. Але памяць аб іх застанецца ў сэрцах нашчадкаў назаўсёды.