Сваю адметную дату прадстаўнікі гэтай прафесіі сустрэлі канцэртам-шанаваннем, які адбыўся ў Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава.  Работнікі клубных установаў, бібліятэк, школ мастацтваў, музеяў, народных калектываў нашага раёна прайшлі ў святочную залу па чырвонай дарожцы, як зоркі Галівуда, каб заняць лепшыя месцы ў глядзельнай зале. – Дзякуючы вам і вашай працы кожнае свята дорыць людзям Дзятлаўшчыны радасць і добры настрой. Сваім невычарпальным натхненнем і верным служэннем мастацтву вы напаўняеце незабыўнымі ўражаннямі любы дзень нашага жыцця, верна служыце культуры, шчодра аддаючы свой талент і майстэрства людзям. А гэта значыць, што кожны з вас уносіць свой вялікі ўклад у развіццё культурнай палітыкі раёна. У гэты святочны дзень дазвольце падзякаваць вам за бязмежную любоў да абранай прафесіі. Няхай і ў далейшым ваша творчасць запальвае і сагравае сэрцы людзей.
Дзмітрый Расціслававіч уручыў Ганаровыя граматы Дзятлаўскага райвыканкама бібліятэкару раённай бібліятэкі Алене Хрышчановіч, загадчыцы Дварэцкага дома культуры Людміле Баклушынай, гукааператару Гезгалаўскага дома культуры Вользе Аўсянік.
Падзячным лістом старшыні Дзятлаўскага райвыканкама былі адзначаны вадзіцель бібліобуса Іван Якшук, загадчыца аддзела па кінавідэаабслугоўванні Ірына Сарачынская, вадзіцель аўтобуса цэнтра культуры і народнай творчасці Сяргей Варэйка, галоўны захавальнік фондаў гісторыка-краязнаўчага музея Ірына Якаўчык.
Таксама ён уручыў узнагароды раённага Савета дэпутатаў прафесіяналам сферы: Ганаровую грамату райсавета – бібліятэкару Дзятлаўскай раённай бібліятэкі Алене Якаўчык; Падзячны ліст старшыні райсавета – майстру народных рамёстваў аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў Сяргею Балыкову. Падрабязнасцi

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.