6 красавіка ў Гезгалаўскай сельскай бібліятэцы-цэнтры экалагічнай культуры, для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Залаты ўзрост”, прайшоў вечар карысных парад “Сакрэт здароўя і даўгалецця”. За кубачкам гарбаты ўдзельнікі мерапрыемства падзяліліся сакрэтам сваёй маладосці, пазнаёміліся з дзіўным светам лекавых раслін, абмеркавалі правядзенне вольнага часу пенсіянераў аграгарадка.