6 красавіка да Сусветнага дня здароўя ў Войневіцкай сельскай бібліятэцы – клуб прайшла гадзіна карысных парад “Сакрэты здароўя і прыгажосці” з удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Cударушка”. Здароўе і прыгажосць цесна звязаны паміж сабой, каб быць здровым і прыгожым трэба кожны дзень займацца гімнастыкай, правільна харчавацца, больш бываць на свежым паветры, ужываць вітаміны, аб усім гэтым рассказала бібліятэкар. Прысутныя падзяліліся сваімі сакрэтамі здароўя і прыгажосці, адказалі на пытанні віктарыны “35 пытанняў пра здароўе”.