5 красавіка напярэдадні Сусветнага дня здароўя адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага абʼяднання “Праменьчык” наведвальнікаў  дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёнаˮ з загадчыцай аддзялення Калюцік Аленай Пятроўнай. Ладзілася фізкультгадзіна “Самыя спартыўныя” з мэтай фарміравання здаровага ладу жыцця, прапаганды заняткаў фізічнай культуры і пазітыўнага бадзёрага настрою. Мерапрыемства было насычана спартыўнымі конкурсамі “Хакей з мячом”, “Купіна”, “Дартс” і інш., разгадвалі спартыўныя загадкі. Усе ўдзельнікі атрымалі памятныя медалі “Самыя спартыўныя”. Напрыканцы пазнаёміліся з экспанаванай літаратурай выставы “Самыя спартыўныя” у рамках выставачнага абласнога праекта “Хронікі кніжных паліц”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.