Дзень абароны дзяцей — гэта не толькі вясёлае свята для ўсёй дзятвы, гэта і напамін грамадству аб неабходнасці абараняць правы дзяцей, каб усе яны раслі шчаслівымі, вучыліся, займаліся любімай справай і ў будучыні сталі выдатнымі бацькамі і грамадзянамі сваёй краіны. Напярэдадні свята 31 мая ў бібліятэчным двары Дзятлаўскай раённай бібліятэкі весела і ярка прайшло мерапрыемства “Счастье, солнце, доброта – вот, что детям нужно!”, падчас якога да дзяцей завіталі ў госці кніжныя героі: Карлсан і клаўнэса Ірыска. Разам з героямі дзеці з вялікім задавальненнем ўдзельнічалі ў розных конкурсах, гульнях, музычных гульнях, адгадвалі загадкі. Напрыканцы мерапрыемства Карлсан запрасіў дзяцей наведаць літаратурную карусель “Солнечные страніцы детства”, дзе да іх увагі былі прадстаўлены самыя цікавыя і незвычайныя кнігі: музычныя кнігі, кнігі – цацкі, кнігі ў фармаце 3D, кнігі – высечкі, кнігі з акенцамі, кнігі – галаваломкі. Гэты дзень для дзяцей быў запамінальным, вясёлым і бесклапотным. Бібліятэкары нагадалі чытачам, каб яны не забывалі летам пра бібліятэку, абавязкова чыталі. А каб лета прайшло займальна, цікава і пазнавальна запрасілі іх на інтэрактыўныя пляцоўкі, якія будуць праходіць другі і чацвёрты чацвер кожнага месяца.