18 мая да Сусветнага дня сям’і супрацоўнікі  Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Бібліятэка і сям’я” арганізавалі інтэрактыўную дзіцячую пляцоўку “Счастливая семья – счастливая страна”. Удзельнікамі сталі выхаванцы дзіцячага сада №1 г. Дзятлава. Весела, пазнавальна, запальна разам з клоўнамі Клёпай і Ірыскай дзеці прымалі ўдзел у розных гульнях, конкурсах: “Рыбак и рыбки”, “Самый меткий”, “Весёлый мяч”, дзе змаглі праявіць сваю сілу, спрыт, хуткасць і кемлівасць. Падчас мерапрыемства была праведзена экскурсія па бібліятэцы “Бібліятэка – крыніца ведаў”. Патрапіўшы ў сцены бібліятэкі, дзеці акунуліся ў мноства яркіх, прыгожых, цікавых кніг і часопісаў. Вялікае ўражанне выклікала выстава “Победной дате 80-лет”, якая прымеркавана да 80 – годдзя з дня вызвалення  Беларусі ад нямецка – фашысцкіх захопнікаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі задаволеныя і вясёлыя вярнуліся ў дзіцячы сад.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.