9 чэрвеня ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Сцяжынка”, што працуе пры філіяле “Казлоўшчынская ГПБц”, зрабілі вандроўку на прыроду “Сцежкамі роднага краю”. Прыемна адпачылі і пагулялі ў “Батанічныя жмуркі”, “Ручаёк”, адказалі на пытанні віктарыны “Гэта праўда ці мана”, успаміналі народныя прыкметы пра расліны. Падвялі вынікі двухгадовай працы аб’яднання, адзначылі актыўных удзельнікаў.