Штогод у трэці чацвер лістапада ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень адмовы ад курэння. Таму 16 лістапада супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі падрыхтавалі і правялі дыспут “Сцвярджае мудрых кніжак рад: курэнне — смерць, а тытунь — яд”. Падчас якога вучні 8 класса сярэдняй школы №3 г. Дзятлава, даведаліся пра шкоду курэння, аб страшных наступствах курэння, аб тым, што чалавек, які курыць, прыносіць шкоду не толькі сабе, але і акружаючым. У дапамогу мерапрыемству была падрыхтавана выстава — інфармацыя “Знать, чтобы уберечь себя”. Каб вучні мелі, як мага болей ўяўленняў аб гэтай шкоднай звычцы, на дыспут былі запрошаны: валеолаг — метадыст па аздараўленчай рабоце “Дзятлаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” Юрэня Наталля Іванаўна, прадстаўнік Дзятлаўскай раённай арганізацыі “БРСМ” — Наталля Іванаўна Маркава. Наталля Іванаўна Юрэня больш падрабязна на жыццёвых прыкладах раскрыла гэту тэму. Засяродзіла ўвагу на хваробах, якія выклікае курэнне. Напрыканцы мерапрыемства дзеці выказвалі сваё меркаванне наконт таго, чаму чалавек павінен адмовіцца ад курэння.