Разам з вясной да нас прыйшло цудоўнае і выдатнае свята — Міжнародны жаночы Дзень 8 Сакавіка! Гэты дзень сагрэты промнямі сонца, жаночымі ўсмешкамі, упрыгожаны россыпам кветак, пяшчотай. У цёплай, душэўнай атмасферы, з цудоўнымі віншаваннямі і пажаданнямі ў філіяле “Войневіцкая сельская бібліятэка — клуб” прайшла гадзіна добрага настрою “Сегодня праздник самый, самый”. Было сказана шмат цёплых слоў, прачытана вершаў, выказванняў вялікіх людзей пра жанчыну, маці, любоў. Складнікамі святочнага настрою на працягу мерапрыемства былі цікавыя конкурсы — “Прыказкі пра жанчын”, “Жаночыя імёны ад А да Я”, “Адгадай рэцэпт”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.