29 верасня на базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі для бібліятэкараў раёна адбыўся cемінар “Папулярызацыя беларускай літаратуры – адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці”.
Метадычныя рэкамендацыі “Папулярызацыя беларускай кнігі ў сучаснай бібліятэцы” прапанавала метадыст аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Марына Леанідаўна Бортка. Яна распавядала пра шматлікія формы бібліятэчных мерапрыемстваў, нетрадыцыйныя новыя формы асветніцкай дзейнасці па прыцягненню да чытання беларускай кнігі. Засяродзіла ўвагу на праектах бібліятэк, якія павышаюць статус беларускай кнігі. Вопытам работы па прапагандзе творчасці мясцовых беларускіх пісьменнікаў у філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка – цэнтр зносін і інфармацыі” падзялілася загадчык філіяла Вабішчэвіч Анжаліка Мікалаеўна. “Модныя навінкі з кніжнай карзінкі”: прэзентацыя сучасных кніг беларускай літаратуры прапанавала Якаўчык Алена Мікалаеўна бібліятэкар аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці. Аб удзеле бібліятэк раёна ў раённых і абласных праектах да 140-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа “Класічна…патрыятычна” расказала загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Святлана Валянцінаўна Сербін.