27 мая на базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі для бібліятэкараў раёна адбыўся семінар-практыкум “Магчымасці віртуальнага асяроддзя і медыя-тэхналогій для прафесійнага росту бібліятэкараў па папулярызацыі кнігі і чытання”. Загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Святлана Валянцінаўна Сербін расказала аб сучасным выкарыстанні Інтэрнэт-рэсурсаў ў бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці. Затым адбыліся практычныя заняткі, дзе ўдзельнікі семінара атрымалі карысныя парады па стварэнню буктрэйлераў, букцьюбаў. Бібліятэчнымі праектамі “Праектная дзейнасць бібліятэк у інтэрнэт-прасторы: новыя ідэі і магчымасці” падзяліліся метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Марына Леанідаўна Бортка. Яна распавядала пра тое, як ствараюцца бібліятэчныя праекты ў інтэрнэт-прасторы, прывяла прыклады з практыкі, пазнаёміла бібліятэкараў з новым бібліятэчным праектам для моладзі “#МоладзьЛетаЧас“Ч””.