27  чэрвеня супрацоўнікі аддзела маркетынгу і сацыкультурнай дзейнасці на базе філіяла “Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка-цэнтр агульнадаступнай інфармацыі” арганізавалі  семінар-практыкум “Бібліятэка як рэсурс захавання гістарычнай памяці раёна: ваенна-патрыятычны аспект” для работнікаў бібліятэк раёна. Спачатку загадчык бібліятэкі Людміла Іванаўна Хілімончык правяла экскурсію па бібліятэцы. Бібліятэкар Аксана Уладзіміміраўна Лішык паведаміла пра пашуковую дзейнасць бібліятэкі ў рамках праектаў патрыятычнай тэматыкі. Метадыст аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Марына Леанідаўна Бортка зрабіла агляд метадычных рэкамендацый у дапамогу арганізацыі работы “Дороги войны – дороги Победы”. Затым была праведзена гутарка-віктарына “Вялікая Айчынная вайна на Дзятлаўшчыне”. З вопыту работы абласного семінара “Інтэрактыўная методыка ў бібліяграфічнай практыцы: выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у арганізацыі сацыкультурнай дзейнасці” падзялілася загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Святлана Валянцінаўна Сербін.

Грашовай прэміяй ад Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорта і турызма і Падзячным пісьмом Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорта і турызма за удзел у абласным прафсаюзным конкурсе “Дорогами войны” адзначана бібліятэкар філіяла “Хвінявіцкая сельская бібліятэка-клуб” Апанасік Алена Міхайлаўна.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.