23 сакавіка 2023 года на базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі адбыўся семінар-практыкум “Выкарыстанне інавацыйнага бібліятэчнага вопыта ў практыку работы бібліятэк”.
Распачала семінар-практыкум дырэктар бібліятэкі Вольга Бойка. Яна падзякавала супрацоўнікаў за ўдзел у раённым фотаконкурсе #Буклук2022. Па выніках галасавання  на сайце дзяржаўнай установы “Дзятлаўская раённая бібліятэка” перамогу атрымала бібліятэкар філіяла “Раклевіцкая сельская бібліятэка–клуб” Таццяна Цыгель. За актыўны ўдзел і перамогу сярод бібліятэк бібліятэкар атрымала каштоўны падарунак.
Аб удзеле бібліятэк у раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсах, якія запланаваны на 2023 год паведаміла загадчык аддзела  маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Святлана Сербін. Яна падкрэсліла, што дзейнасць бібліятэкараў павінна быць накіравана на  “Прафесіяналізм + крэатыўнасць= інавацыя”.
Кніжны фонд  — асноўны інструмент для работы і найбольш эфектыўнай формай прапаганды, якая карыстаецца папулярнасцю у бібліятэк — арганізацыя кніжных выстаў. Аб гэтым вяла размову метадыст аддзела маркетынгу і сацыякультарнай дзейнасці Марына Бортка. Тэма выступлення “Кніжныя выставы – візітоўка бібліятэкі. Афармленне бібліятэк да знамянальных падзей 2023 года”.
Напрыканцы семінара-практыкума ладзілася крэатыў-лабараторыя “Поспехі, праблемы, перспектывы”. Кожны бібліятэкар падзяліўся сваімі дасягненнямі, цікавымі праектамі, праграмамі і напрацоўкамі, аматарскімі аб’яднаннямі, якія будуць рэалізаваны ў новым годзе.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.