6 сакавіка, напярэдадні вясновага прыгожага жаночага свята 8 сакавіка, бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі правялі вечар віншаванняў “Сердце мамы лучше солнца греет”. Удзельнікамі сталі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання грамадзян сталага ўзросту ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна”. У атмасферы вясновага настрою госці свята ўдзельнічалі ў вясёлых конкурсах  і гульнях: “Летящая походка”, “Самая красивая”, “Шуточный титул”. І вядома гучалі вершы і песні пра жанчыну, вясну і каханне ў выкананні бібліятэкара Інгі Лаўрэнюк. Да віншаванняў далучыўся Губар Міхаіл Яўгеньевіч – старшыня раённага савета ветэранаў. Ён пажадаў жанчынам здароўя, шчасця, кахання. Падзякаваў за мудрасць і клопат у выхаванні дзяцей, энергічнасць і працавітасць, ўменне ствараць утульнасць, парадак і гармонію ў сям’і. Цеплымі словамі павіншавала жанчын са святам 8 сакавіка – старшыня Чырвонага Крыжа Касцюк Галіна Эдвардаўна іпажадала ім моцнага здароўя, дабрабыту, цяпла, вясновага кахання, усяго самага найлепшага. Вечар віншаванняў атрымаўся вельмі шчырым, неверагодна ўтульным, напоўнены жартамі і радасцю сустрэчы. Таксама ў фае бібліятэкі прадстаўлена выстава — захапленне “Что на земле есть женщины прекрасней”, дзе прадстаўлены маляўнічыя выданні, якія распавядаюць пра жанчын розных эпох: кіраўніках, навукоўцаў, жонках, маці і музах, якія заслужылі права назаўжды застацца ў гісторыі.

Загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Святлана Магера

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.