23 снежня адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання  “Любазнайка”. Удзельнікамі якога сталі вучні 4 класа ДУА “Гімназія №1 г. Дзятлава”. Духоўная размова прайшла пад назвай “Серьезный разговор”. На якую быў запрошаны клірык храма Святых новапакутнікаў і спаведнікаў Царквы Рускай г.Дзятлава святар Аляксей Сцепановіч.“Майце зварот да Святога Анёла-Ахоўніка вашага, і ён будзе настаўляць вас ва ўсякім разе, гэта надзейны кіраўнік» такімі словамі распачаў размову святар Аляксей. У ходзе гутаркі ён распавёў дзецям аб праваслаўным вучэнні пра анёлаў, дабро і зло, паведаміўшы, што ў кожнага праваслаўнага чалавека маецца свой… Даведаліся, што пры хрышчэнні кожнаму чалавеку Бог дае анёла-ахоўніка, а слова «анёл» азначае «Веснік». Удзельнікі пачулі аб дзіўным свеце анёлаў, якія аберагаюць нас ад усякай бяды і ў выпадку небяспекі закрываюць нас сваімі крыламі… Дзеці вучыліся адрозніваць добрыя ўчынкі ад дрэнных. Даступнай, зразумелай для дзяцей мовай святар  Аляксей распавёў  пра многія праваслаўныя кнігі: Біблію, Законе Божым, малітвасловах. Змест кніг, прызначэнне кожнай з іх, важнасць і неабходнасць знаходжання гэтых кніг у кожнай сям’і. Падчас размовы бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з кніжна-ілюстраванай выставай. Напрыканцы мерапрыемства дзеці атрымалі невялічкія фігуркі Анёла-Ахоўніка, якія для іх падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.