6 лютага 2019 года спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі, перакладчыка, літаратурнага крытыка, публіцыста, кінасцэнарыста і грамадскага дзеяча Аркадзя Аляксандравіча Куляшова. З гэтай нагоды ў Раклевіцкай сельскай бібліятэцы – цэнтры традыцыйнай культуры адбылася гадзіна паэзіі «Сэрцам да подзвігу дакраніся». На мерапрыемстве гучалі вершы — «Мая Бесядзь», «Ты мой брат», «Маці» і інш.
Творчасць Аркадзя Куляшова добра вядома нашаму чытачу, але юбілей пісьменніка гэта заўсёды нагода перачытаць любімыя творы.