1 чэрвеня ў філіяле  “Хвінявіцкая сельская бібліятэка — клуб” сабралася дзетвара, каб весела правесці час на забаўляльнай праграме “Шагает детство по планете”, прымеркаваную  Міжнароднаму  дню абароныдзяцей. На мерапрыемства завітала ўзорная студыя роставых лялек, якая падарыла выдатны настрой і мора радасці. Гасцей мерапрыемства чакалі цікавыя гульні, віктарыны. Таксама ў гэты дзень дзеці з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсе мыльных бурбалак.  Юным чытачам была прадстаўлена кніжная выстава “Лето — время читать”. Тут можна было пазнаёмяцца з цікавымі і ярка ілюстраванымі выданнямі для чытання  ў час летніх канікул.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.