Цікава і пазнавальна ў філіяле “Гезгалаўская сельская бібліятэка — цэнтр экалагічнай культуры” прайшла патрыятычная гадзіна “Шануем дзіва на планеце — святую нашу Беларусь”, прымеркаваная да Дня народнага адзінства. Гаворка ішла пра гістарычную памяць народа, якую, упэўнены ўдзельнікі мерапрыемства, неабходна зберагчы любой цаной, бо мірнае неба над галавой — гэта не проста прыгожыя словы, гэта вялікае шчасце, і трэба зрабіць усё, каб наша родная Беларусь заставалася квітнеючай, мірнай, незалежнай.