3 чэрвеня ў Хвінявіцкай сельскай бібліятэцы – цэнтры фарміравання здаровага ладу жыцця было шмат людна. Бібліятэку наведаў прышкольны лагер“Летняя карусель”, які працуе пры мясцовай сярэдняй школе. Распачалося мерапрыемства з казачнай размінкі, затым дзеці адгадалі загадкі, расказвалі пра свае цікавыя кнігі, любімых герояў. З асаблівай цікавасцю разглядалі кнігі, якія былі размешчаны на выставе “Лета з кнігай”, а ў заканчэнні быў прапанаваны мультпарад.