Штогод у нашай краіне ахвярамі дарожна-транспартных здарэнняў становяцца дзеці. Кожны дзень вы выходзіце на вуліцу і становіцеся ўдзельнікамі дарожнага руху. Вельмі часта дзеці парушаюць правілы дарожнага руху або зусім іх не ведаюць. Выкананне элементарных правілаў паводзін, веданне знакаў і правілаў дарожнага руху дапаможа захаваць здароўе і пазбегнуць непрыемных сітуацый. Што такое бяспека? Якое дачыненне мае гэтае слова да здароўя? Як бяспечна кіраваць веласіпедам і ездзіць на роліках, каб пазбегнуць дарожна-транспартнага траўматызму? Адказы на гэтыя пытанні можна было атрымаць, пазнаёміўшыся з  выставай “Школа бяспекі”, якая была арганізавана на пляцоўцы каля бібліятэкі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.